Фота Pixabay

Фота Pixabay

Германія стане першай краінай, дзе з 2022 года ўступіць у сілу закон, які забараняе масавае знішчэнне куранят-пеўнікаў, піша Deutsche Welle.

Курыныя фермы ва ўсім свеце штогод забіваюць мільёны пеўнікаў адразу пасля вылуплівання, бо яны не могуць несці яйкі, а таксама не падыходзяць на мяса, таму іх вырошчванне лічацца эканамічна непрыбытковым. У выніку пеўнікаў адразу забіваюць газам ці драбілкамі. Толькі ў Германіі штогод знішчаюць 45 мільёнаў куранят.

Абаронцы жывёл доўгі час заклікаюць забараніць гэта, бо такая практыка этычна непрымальная.

Цяпер нямецкія фермеры будуць абавязаныя выкарыстоўваць тэхналогію, што прадухіляе нараджэнне пеўнікаў. Тэхналогія будзе вызначаць пол кураняці да яго вылуплівання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0