Падлеткі праходзілі па справе аб масавых беспарадках у жніўні. Прысуд 17-гадоваму Дзянісу вынеслі 10 сакавіка — 3 гады выхаваўчай калоніі. А сёння стаў вядомы лёс 18-гадовай дзяўчыны — 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

«Наша Ніва» распавядала кранальную гісторыю берасцейскіх падлеткаў Дзяніса Хазея і Віталіі Бандарэнкі. У студзені 2021 года, яшчэ да пачатку суда, дзяўчына з'ехала за мяжу. Але калі даведалася, што яе каханага могуць надоўга адправіць за краты, вырашыла таемна вярнуцца, каб правесці яго. У выніку Віталію затрымалі і змясцілі ў СІЗА.