Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

на дзве порцыі

4 яйкі

2 зубчыкі часнаку

1 памідор

50 г пармезану (або іншага добрага сыру, прыкладам, берасцейскага «Вытрыманага»)

2 сталовыя лыжкі алею

1 салодкі чырвоны перац

пятрушка, соль, молаты чорны перац, рэпчатая цыбуля на смак

  1. Разбіць яйкі ў вялікую міску, пасаліць і паперчыць.
  2. Нацерці сыр, пакрышыць пятрушку.
  3. Дадаць сыр і пятрушку да яек і ўзбіць.
  4. Здрабніць часнок, нарэзаць цыбулю кольцамі, а перац і памідор кубікамі.
  5. Разагрэць алей на патэльні, абсмажыць часнок, а затым дадаць астатную агародніну і смажыць на працягу 4-5 хвілін.
  6. Уліць узбітыя яйкі і не здымаць патэльню з пліты яшчэ некалькі хвілін. Сярэдзіна фрытаты мусіць застацца вадкай.
  7. Давесці фрытату да гатоўнасці ў духоўцы на 180 градусаў хвілін 15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0