Фота nbcchicago.com

Фота nbcchicago.com

Апоўдні 13 мая супрацоўнікі пажарнага дэпартамента Чыкага выязджалі на змаганне з пажарам у шматпавярховіку. Яны заўважылі, як у акне з разбітай шыбай сярод дыму з’явіўся чорны кот.

Ратуючыся ад пажару, кот выцягнуў лапы і дакрануўся да сцяны будынка, а потым выскачыў з акна. Жывёла прызямлілася на траву і, падскочыўшы, пабегла прэч. Відэа з выратаваннем, размешчанае ў акаўнце пажарнага дэпартамента Чыкага ў Твітары, сабрало больш за 248 тысяч праглядаў.

Як патлумачыў Асашыэйтэд прэс прадстаўнік пажарнага дэпартамента Лары Лэнгфард, кот не атрымаў ніякіх траўмаў. Ён забіўся пад машыну Лэнгфарда і прасядзеў там некалькі хвілін, пасля чаго паспрабаваў залезці назад па сцяне. Цяпер пажарныя спрабуюць знайсці яго гаспадара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0