Фестываль піва Актоберфэст, які традыцыйна праходзіць восенню ў Мюнхене, зноў не адбудзецца з-за пандэміі. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр і обер-бургамістр Мюнхена Дытэр Райтэр, паведамляе Deutsche Welle.

Яны патлумачылі гэтае рашэнне непрадказальнай сітуацыяй з COVID-19 і назвалі нерэалістычным правядзенне фестывалю піва з захаваннем масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі паміж удзельнікамі.

Зедэр і Райтэр дадалі, што больш позняя адмена Актоберфэсту нанесла б яшчэ большую эканамічную і іміджавую шкоду арганізатарам.

Фестываль Актоберфэст адмяняюць другі год запар. У 2020 годзе ўрад Баварыі таксама адмяніў піўны фестываль з-за пагрозы пашырэння каранавіруса.

У першы раз Актоберфэст правялі 12 кастрычніка 1810 года з нагоды шлюбу кронпрынца Людвіга і прынцэсы Тэрэзы. Пасля ён праводзіўся штогод, акрамя тых гадоў, калі адмяняўся з-за войнаў, эпідэмій халеры і з эканамічных прычын.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?