— Яна [Наталля Эйсмант] будзе адказваць, — кажа Ціханоўскі Лукашэнку. — Вось вас не будзе, а Эйсмант застанецца, Коля застанецца, Міша, Віця — усе застануцца. І знойдуцца потым! І дадуць паказанні яны! <…> Пасля вас пытанні будуць потым да Колі. Вось гэта я меў на ўвазе. Вось гэта мая думка была. Яны ж будуць, пытанні да Колі! — сказаў палітвязень.
— У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе, ён будзе звычайным грамадзянінам, як твае дзеці, — адказвае Лукашэнка.
— Прыедуць па яго.
У адным кадры паказваюць абуранага Лукашэнку:
— Вы пачалі маіх дзяцей чапаць! А гэты ўжо Колю пасадзіць! Але за што? Пацана! Адвакат [Ціханоўскага] жа кажа: ён жа непаўналетні, Сяргей! «Знойдзем за што пасадзіць…» Ніколі не чапай дзяцей! Тым больш, што я тваіх дзяцей…
— Я вашых дзяцей не чапаў, у мяне нават магчымасці такой няма, — парыруе Ціханоўскі.
— І не будзе!
Адкуль Лукашэнка даведаўся, што казаў адвакат і сам Ціханоўскі? Выходзіць, што Лукашэнка чуў канфідэнцыйную размову палітвязня і яго адвакаткі Наталлі Мацкевіч.
У наступным кадры Ціханоўскага паказалі за кратамі, і адвакат пытаецца ў яго, за што саджаць Колю, бо яно ж дзіця. «А што? Тут дзеці сядзяць, — рэагуе Ціханоўскі. — Тут ёсць дворык з турнікамі, для іх якраз. Пасядзіць, пагутарыць з аднагодкамі. <…> Мне таксама не падабаецца, што я сяджу тут ні за што».





