Некаторыя кліенты Белінвестбанка атрымалі 28 красавіка SMS-паведамленні аб залічэнні на іх рахунак грашовых сродкаў, аднак пры праверцы балансу высветлілі, што названай сумы на іх карты не паступала.
Як растлумачылі ў банку, падобныя SMS прыходзяць некаторым кліентам з-за тэхнічнага збою. Акрамя паведамленняў аб залічэнні сродкаў могуць таксама прыходзіць і SMS аб тым, што рахунак нібыта заблакаваны.
У фінансавай установе прыносяць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.





