На сённяшні момант спецыялістамі арганізацыі аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнай службы ўжо выяўлена кола кантактных асоб, якім прызначана адпаведнае медыцынскае абследаванне. У школе праведзена заключная дэзынфекцыя.
Аднак, як адзначаюць эксперты, пры рэгістрацыі выпадку захворвання на сухоты, у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Міздароўя, неабходна арганізаваць комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па месцы працы (выхавання, вучобы) і месцы жыхарства хворага.





