Сямейная пара, якая знаходзіцца ў стадыі разводу, дзеліць агульны нажытак. Жонка папрасіла мужа вярнуць грошы, якія пазычала яму, — 20 тысяч даляраў ЗША. Мужчына ж сцвярджаў, што пазычыў толькі дзве тысячы даляраў ЗША. У якасці доказу жанчына прадставіла распіску, пакінутую ёй у свой час, у якой было пазначана, што ён пазычыў у яе менавіта 20 тысяч.

Праведзена судовая тэхнічная экспертыза дакументаў.

Аказалася, што жанчына дапісала лішні нуль, каб узяць з мужа ў 10 разоў больш грошай, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?