Як расказалі Kp.by прадаўцы, краму сапраўды закрываюць. У адміністрацыі журналістам таксама пацвердзілі гэтую інфармацыю: «Прычына — рэарганізацыя гандлёвага аб'екта. Як доўга гэта працягнецца, колькі часу зоймуць усе працэдуры — сказаць цяжка».

Пацвердзілі, што гандлёвы дом будзе належаць універмагу «Беларусь», але пра падрабязнасці пакуль што рана казаць.

Невядома, ці захавае гандлёвы пункт сваю назву.

Гандлёвы дом «На Нямізе» адкрыўся 14 мая 1993 года, праз 4 гады адкрыўся харчовы комплекс, а ў 2003 годзе — кафэ «Сустрэнемся на Нямізе».

Фота Віктар Пажытак, kp.by

Фота Віктар Пажытак, kp.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна