У Мінску пры пажары ў дзіцячым садзе эвакуявалі 153 чалавек, паведамляе МНС.

Сёння ў 14.33 ратавальнікам ад работніка ясляў-сада №86 на вуліцы Дзянісаўскай паступіла паведамленне аб пажары на першым паверсе ў памяшканні электрашчытавой.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, дым быў у памяшканні электрашчытавой. Там адбылося ўзгаранне ўводнай размеркавальнай прылады, у выніку чаго і спрацавала пажарная сігналізацыя. Работнікамі МНС сумесна з адміністрацыяй аб'екта эвакуявалі 128 выхаванцаў і 25 работнікаў.

Пажар ліквідавалі пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля. Агнём пашкоджана ўводная размеркавальная прылада, закурана памяшканне электрашчытавой.

Прычына здарэння высвятляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?