У канцы сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі з Марыяй «прафілактычную гутарку», падчас якой папярэдзілі аб недапушчальнасці дзеянняў, якія парушаюць заканадаўства.

Ёй выдалі бланк афіцыйнага папярэджання, дзе Войнава распісалася — разыначка ў тым, што дзяўчына распісваецца такім жа подпісам, што і ў пашпарце.

А ў пашпарце, які Марыя атрымала 12 гадоў таму, у яе роспісе можна ўбачыць абрэвіятуру, якая складаецца з 4 літар і 4 кропак, якую некаторыя расшыфроўваюць як крытыку супрацоўнікаў паліцыі.

У 2018 годзе абрэвіятура была ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праз два тыдні пасля «прафілактычнай гутаркі» Вайнову выклікалі да ўчастковага, дзе яе ўжо чакалі супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Фурманаў і Захараў. На працягу чатырох гадзін яны задавалі дзяўчыне розныя пытанні. У выніку на дзяўчыну склалі адміністрацыйны пратакол па 19.11 КаАП.

На судзе 26 красавіка Фурманаў выступіў у якасці сведкі. Вайнова заявіла, што пасля пратакола перастала так распісвацца, аднак адзначыла, што добрыя супрацоўнікі міліцыі б ніколі не прынялі б абрэвіятуру на свой рахунак.

У сваю чаргу, Фурманаў заявіў, што з-за распаўсюду гэтай абрэвіятуры «ў Інтэрнэце мемасікі гуляюць».

Суддзя, паглядзеўшы на ўсё гэта, вырашыла пакараць Вайнову 10 базавымі велічынямі штрафу (290 рублёў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?