Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Марыю Колесаву-Гудзіліну пусцілі да яе падабароннага сёння. Сустрэча доўжылася каля гадзіны.

— Яўген «жывы і больш-менш здаровы. Усім прывітанне», — напісала ў сябе ў твітары Марыя.

— Што значаць гэтыя словы? — перапытаў у яе Tut.by.

— У яго праблемы з сэрцам. Як можна быць цалкам здаровым у СІЗА КДБ, — патлумачыла адвакатка і паведаміла, што ніякіх фізічных пашкоджанняў у экс-cледчага няма.

Адваката да Яўгена Юшкевіча не пускалі з 20 красавіка. Чаму, кажа абаронца, яна ведала з самага пачатку, але, так як знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, каментаваць гэта не можа.

— Яўген у курсе, што на мінулым тыдні з'явілася адкрытая заява, у якой падпісанты просяць, каб вас да яго пусцілі? Свае подпісы пад дакументам паставілі амаль чатыры тысячы чалавек.

— Так, ён ведае і быў вельмі рады.

Яўген Юшкевіч, нагадаем, перастаў выходзіць на сувязь 19 красавіка. Пазней Марыя Колесава-Гудзіліна напісала, што ён у СІЗА КДБ. Па яе словах, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны артыкул 289 КК (Акт тэрарызму).

Па месцы жыхарства Юшкевіча за гэтыя дні двойчы прайшлі ператрусы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна