У офісе знаходзіўся толькі кіраўнік партыі Дзмітрый Кучук. Дзверы невядомым ён не адчыняў, тады ў памяшканні вырубілі інтэрнэт і святло.

Дзмітрый Кучук. Фота Сяргея Гудзіліна

Дзмітрый Кучук. Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў кажа: «Сувязь з Кучуком знікла ўчора ўвечары. Хутчэй за ўсё, ноч ён праводзіў на офісе.

Мы ведаем, што ў яго слабая зарадка ў тэлефоне, а без электрычнасці падсілкаваць яе не мог. Дома ён дакладна не начаваў».

Ранкам аднапартыйцы адчынілі офіс, Кучука там не было. Затое ляжаў ягоны тэлефон. Дзе цяпер знаходзіцца палітык, невядома.

26 красавіка адзначаліся ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, «Зялёныя» былі сярод заяўнікаў вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую не дазволіў Мінгарвыканкам.

Абноўлена

Прозвішча Дзмітрыя Кучука з'явілася ў спісе тых, каго судзілі ў Фрунзенскім судзе Мінска па артыкуле 24.23. Прысуд — 15 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?