Фота The Guardian

Фота The Guardian

На востраве Новая Каледонія, што ў Паўднёвай частцы Ціхага акіяна, растуць незвычайныя дрэвы, вядомыя як Pycnandra acuminata: з іх кары выцякае сіне-зялёнае рэчыва, якое на 25% складаецца з нікелю. Pycnandra acuminata можа дасягаць вышыні 20 метраў.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што такім чынам расліны абараняюцца ад насякомых і інфекцый. Больш за тое, глеба Новай Каледоніі багатая на нікель, таму навукоўцы лічаць, што дрэвы маглі эвалюцыянаваць такім чынам, каб захаваць свой від. Аднак як дрэвам удаецца паглынаць такую вялікую колькасць металу і пры гэтым выжываць, застаецца загадкай для даследчыкаў, піша The Guardian.

Калі гэтыя дрэвы спаліць да попелу, то можна атрымаць высакаякасную металічную руду. Магчыма, гэта магло б стаць новай крыніцай неабходных металаў, але наўрад ці атрымаецца замяніць такім спосаб традыцыйную здабычу карысных выкапняў.

Даследчыкі мяркуюць, што найбольш эфектыўна гэтыя дрэвы можна выкарыстоўваць для ачышчэння глебы, забруджанай таксічнымі металамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?