17 красавіка бабруйчанін звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы аўтамабіля «Фіят», паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Як аказалася, аўтамабіль знаходзіцца ў рамонце, куды ўладальнік «Фіята» па парадзе суседскага хлопца здаў аўто. 22-гадовы бабруйчанін аказаў гэтую паслугу і збіраўся вярнуць адрамантаваны «Фіят» уладальніку. Аднак напярэдадні вечарам да яго ў гараж, дзе ён рамантаваў аўто, прыйшлі прыяцелі, а пасля папрасілі сябра падвезці іх. Малады чалавек выканаў іх просьбу, вось толькі, калі вяртаўся назад, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў бетонную лавачку. Бабруйчанін спалохаўся, што разбіў чужую машыну, таму вырашыў кінуць яе і самастойна вярнуўся дадому, каб падумаць, як выблытацца з сітуацыі, што склалася.

На наступны дзень ён вырашыў напісаць заяву ў міліцыю аб крадзяжы аўтамабіля, які сам жа разбіў. Да таго часу «Фіят» ужо выявіла ДАІ і адправіла на ахоўную стаянку.

Завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?