Ілюстрацыйнае фота, artfile.me

Ілюстрацыйнае фота, artfile.me

У вёсцы Беразцы Парахонскага сельсавета на падворак аднаго з жыхароў забегла лісіца і накінулася на сабаку ў двары. Гаспадар закалоў звера віламі. Пасля правядзення ветэрынарнай экспертызы атрымана заключэнне аб наяўнасці ў лісы шаленства. Дарэчы, здароўю сабакі нічога не пагражае — ён быў прышчэплены ад шаленства.

Пінскі райвыканкам абвясціў Беразцы неспрыяльнай зонай па шаленстве жывёл і ўвёў каранцін. Першапачатковы тэрмін каранціну — два месяцы. У далейшым раённая ветслужба прыме рашэнне аб зняцці або прадаўжэнні абмежаванняў.

Нагадаем, у пачатку красавіка ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёна таксама быў уведзены каранцін па шаленстве. Там з'явіўся агрэсіўны воўк, які нападаў на людзей. Неўзабаве яго застрэлілі. Высветлілася, што звер быў хворы на шаленства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна