За мінулы год яна павялічылася на 1,4 млрд даляраў. Рэфінансаваць і выплаціць наступныя ў гэтым годзе плацяжы па замежных пазыках урада, банкаў і беларускіх кампаній у штатным рэжыме будзе цяжка, лічыць эксперт Tut.by.

Сукупная замежная запазычанасць Беларусі перавысіла 42 млрд даляраў. На долю ўрада прыпадае 18,586 млрд даляраў запазычанасці, Нацбанка — 821 млн, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый — 5,1 млрд, суб'ектаў гаспадарання — 15,4 млрд даляраў, вынікае са звестак Нацбанка. Аднак важны не столькі памер запазычанасцяў, колькі патэнцыял выканання абавязкаў па іх.

Беларусь апынулася ў такой эканамічнай сітуацыі, калі, з аднаго боку, назапашаная рэкордная знешняя запазычанасць, з другога боку істотна пагоршыўся доступ да міжнародных фінансавых рынкаў. На гэтым фоне значна звужаюцца магчымасці для рэфінансавання замежных абавязкаў рэзідэнтаў Беларусі, бо робіцца складаней прыцягнуць новыя замежныя рэсурсы.

Гэта ключавы эканамічны выклік для Беларусі ў 2021 годзе. На думку аналітыка даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандра Мухі, з пункту гледжання пагашэння і абслугоўвання замежнай запазычанасці рэзідэнтаў Беларусі бягучы год будзе адным з найцяжэйшых за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

Паводле ацэнак эканаміста, наступныя гадавыя плацяжы асноўнага доўгу і працэнтаў па замежнай запазычанасці сектара дзяржкіравання, банкаў і суб'ектаў гаспадарання могуць перавысіць 17 млрд даляраў. Такі вялікі памер звязаны ў тым ліку з тым, што ў ім улічваюцца плацяжы, звязаныя з абслугоўваннем, і з-за плацяжоў, тэрмін якіх не ўстаноўлены (калі крэдыторы запатрабуюць іх вяртання). Ва ўмовах палітычнага крызісу і санкцыйнага ціску з боку заходніх дзяржаў рэфінансаваць і выплаціць гэтыя плацяжы ў штатным рэжыме будзе вельмі цяжка.

Адчувальныя для эканомікі плацяжы па замежнай запазычанасці ва ўмовах рэзкага пагаршэння доступу да новых знешніх запазычанняў будуць істотна абмяжоўваць тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі.

— Калі раней ва ўрада былі валютныя плацяжы па 3-3,5 млрд даляраў па валютным дзяржаўным доўгу і больш за палову гэтай сумы Мінфін мог рэфінансаваць, то цяпер з-за палітычнай сітуацыі немагчыма прыцягнуць новыя замежныя запазычанні на міжнародных фінансавых рынках. А графік плацяжоў па вонкавым абавязку дзяржавы і іншых рэзідэнтаў Беларусі застаецца напружаным, — кажа Аляксандр Муха. — У гэтым выпадку праблема замежнай запазычанасці можа закрануць самыя шырокія пласты насельніцтва: работнікаў, якія атрымліваюць выплаты з дзяржаўнага бюджэту, пенсіянераў і асоб, якія атрымліваюць сацыяльныя дапамогі. Таму што ва ўмовах, калі больш значныя сродкі трэба накіроўваць на пагашэнне і абслугоўванне замежнай запазычанасці, магчымасці ўрада па павышэнні пенсій і заробкаў бюджэтнікаў істотна звужаюцца.

У той жа час узмацняюцца рызыкі, звязаныя з несвоечасовым пагашэннем і абслугоўваннем замежных даўгавых абавязкаў рэзідэнтаў Беларусі. На гэтым фоне ў бягучым годзе можна чакаць росту пратэрмінаванай замежнай запазычанасці рэзідэнтаў Беларусі, адзначае эксперт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?