Таксама адзначаецца, што ўстаноўлены на 2021 год графік пасяджэнняў праўлення Нацбанка па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі адмяняецца. А пытанні змены стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў будуць разглядацца па меры неабходнасці.

Пры гэтым для абмежавання інфляцыі праўленне Нацбанка прыняло шэраг рашэнняў, накіраваных на ўзмацненне кантролю за прыростам рублёвай грашовай базы і шырокай грашовай масы, якія ў 2021 годзе з'яўляюцца аперацыйным і прамежкавым арыенцірамі грашова-крэдытнай палітыкі адпаведна.

Рашэнне па стаўцы павінны былі прыняць яшчэ ў сярэдзіне лютага, але тады праўленне Нацбанка рашэнне адклала.

З 1 ліпеня 2020 года ў Беларусі стаўка рэфінансавання ўстаноўлена ў 7,75% гадавых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?