«Самы буйны рускамоўны канал проста бярэ мае вокладкі і фаташопіць свой твар паверх майго», — абураецца Джымі.

На канале Mr.Beast больш за 50 мільёнаў падпісчыкаў. Forbes паставіў яго на другое месца ў топе самых высокааплатных ютубераў за 2020 год. Ва Улада Бумагі — 28 мільёнаў падпісчыкаў. Гэта самы паспяховы беларускі блогер.

Да абвінавачванняў далучыўся блогер JustDustin, у якога ў ютубе 4,5 мільёна падпісчыкаў. Ён павіншаваў Дональдсана з уступленнем у клуб блогераў, якіх капіюе Бумага.

Што думае наконт гэтага сам Бумага? «Карцінкі… Пффф, гэта такая дробязь… Лепш паглядзіце на якасць кантэнту ў амерыкосаў і ў мяне. Я ў 10 тысяч разоў круцей раблю. Карцінка — 10 хвілін працы. Зняць ролік — 4—10 гадзін (і гэта без мантажу і сцэнара). Салодкіх сноў, заўтра новы ролік. І звярніце ўвагу на якасць», — напісаў блогер у інстаграм-сторыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0