Пры гэтым паведамляецца аб затрыманні побач з ізалятарам на Акрэсціна адной з дзяўчат, якая сустракала Іванова. Затрыманая прадзюсар і рэжысёр Карына Хацкалава, піша Tut.by.

Дзяніса затрымалі 25 студзеня на працоўным месцы ў Белдзяржфілармоніі. Суд адправіў яго справу на дапрацоўку. У чацвер міналі трое сутак з моманту яго затрымання, але Дзяніс не выйшаў.

29 студзеня прайшоў яшчэ адзін суд, на якім высветлілася, што на артыста складзены новы пратакол. Справу зноў адправілі на дапрацоўку.

У выніку музыка быў затрыманы шэсць сутак — і выйшаў на волю. На яго складзена два пратаколы паводле адміністрацыйных артыкулаў (абодва на дапрацоўцы).

Чытайце таксама: Супрацоўнік Белдзяржфілармоніі Дзяніс Іваноў амаль тыдзень у зняволенні з невядомых прычын — блізкія просяць агалоскі справы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0