Працяглыя дажджы ў Францыі прывялі да разліву Сены адразу ў некалькіх рэгіёнах краіны, у тым ліку ў сталічным Іль-дэ-Франс. Як перадае ТАСС, у Парыжы затопленыя многія набярэжныя, у тым ліку ля саду Цюільры, Луўра і музея Орсэ.

У сувязі з павышэннем узроўню вады гарадскія службы прыбралі з набярэжных перасоўныя кафэ, лаўкі і смеццевыя бакі. Парыжанам, якія пражываюць на баржах, рэкамендавана пераставіць у бяспечнае месца аўто, скутэры і ровары. Доступ да многіх набярэжных перакрыты.

Узровень вады ў Сене ў раёне вакзала Аўстэрліц падняўся ў нядзелю днём да адзнакі 3,78 метра вышэй за ардынар. Пры гэтым пік паводкі яшчэ не пройдзены, папярэджваюць спецыялісты. Паводле прагнозаў, 1 лютага ў сярэдзіне дня ўзровень ракі паднімецца да 4 метраў.

Неафіцыйнай шкалой непагадзі для парыжан служыць знакамітая пяціметровая фігура зуава (салдата каланіяльных войскаў), усталяваная ў цэнтры горада на адной з апор моста Альма, які злучае берагі Сены. Пад вадой схаваліся ступакі каменнай статуі. У 1910 годзе, падчас найбуйнейшай паводкі ХХ стагоддзя, зуаў практычна цалкам сышоў пад ваду. Тады ўзровень Сены перавысіў адзнаку ў 8,5 метра, затапіўшы чвэрць сталіцы.

Дажджы працягваюцца ў краіне тры тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0