Сёння ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9) адбыўся брыфінг з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Тадэвуш Кандрусевіч са слязамі ў голасе расказаў, як папрасіў кіроўцу спыніцца, калі перасек беларускую мяжу, стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртанне і пацалаваў зямлю: «Гэта мая зямля!»

Нагадаем, Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы. Лукашэнка, каментуючы гэтую сітуацыю, заявіў, што мітрапаліт «ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі, як разбураць краіну».

22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі. У той жа дзень пасольства Ватыкана атрымала інфармацыю аб адсутнасці перашкод для вяртання ў Беларусь.

Мяркуецца, што сёння на Каляды Тадэвуш Кандрусевіч адправіць дзве імшы ў Кафедральным касцёле на плошчы Свабоды: а 19:00 (на польскай) і а 21:00 (на беларускай). У імшы-пастэрцы а 21:00 таксама возьме ўдзел апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Заўтра, 25 снежня, Тадэвуш Кандрусевіч адслужыць дзве імшы ў Чырвоным касцёле (11:00 і 13:00). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?