Старшыня найбуйнейшай транснацыянальнай партыі ў ЕС Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск напісаў твіт па-беларуску.

 «Жадаючы ўсім добрага здароўя, моцы і шчасця ў гэты няпросты калядны час, я прашу вас не забываць нашых зняволеных беларускіх сяброў, якія цярпяць катаванні і збіццё. Яны могуць не вытрымаць дастаткова доўга, каб убачыць Новы год». 

Раней Туск быў прэм'ер-міністрам Польшчы (2007-2014), а потым старшынёй Еўрапейскай рады (2014-2019).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0