Вам ужо прапаноўвалі адмовіцца ад пластыкавай трубачкі пры замове газіроўкі? МакДональдс узяў курс на захаванне наваколля і адмовы ад пластыку і ўжо даволі шмат зрабіў у гэтым кірунку. Што менавіта — расказваем.

Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Плануецца, што ўся ўпакоўка, якую выкарыстоўваюць для прадуктаў ва ўсіх рэстаранах МакДональдс па ўсім свеце, да 2025 года будзе вырабляцца толькі з аднаўляльных, перапрацаваных і сертыфікаваных матэрыялаў. Ужо цяпер карпарацыя прайшла 60% шляху ў гэтым кірунку.

Сёння ў МакДональдс у Беларусі 100% папяровай і кардоннай упакоўкі вырабляецца з перапрацаванай і сертыфікаванай сыравіны без шкоды лясам.

Пастаўшчыкі кампаніі выконваюць патрабаванні міжнароднай сертыфікацыі ключавых біярэсурсаў. Пастаўшчыкі рыбы і морапрадуктаў трымаюцца стандартаў MSC — міжнароднай арганізацыі, што вырашае праблемы празмернага вылаву, які спусташае сусветныя рыбныя запасы.

Кава, якую гатуюць у МакДональдс, вырашчаная з клопатам пра наваколле і пра людзей, якія працуюць на вытворчасці. Гэта пацвярджаюць міжнародныя сертыфікаты UTZ і Rain Forest Alliance, а таксама карпаратыўныя аўдыты пастаўшчыкоў.

Сёлета ўпакоўку марожанага МакФлуры Арэа змянілі так, каб пластыкавая накрыўка была не патрэбна. Гэта дазволіла скараціць колькасць адходаў амаль на дзве з паловай тоны пластыку.

Цацкі з новых калекцый «Хэпі міл» цяпер таксама трапляюць у рукі дзетак у паперы. Гэта скараціла колькасць пластыку (гніе ад 100 да 500 гадоў) яшчэ на тону.

З дваццатых дзён снежня ў МакДональдс на Прытыцкага, 28 наведвальнікам прапануюць не браць пластыкавую трубачку да халоднага напою.

Але іх пакуль працягваюць выдаваць па змоўчанні на МакДрайв, дастаўцы, да напояў для маленькіх дзяцей у «Хэпі міле» і ў замовах навынас.

Рашэнне адмовіцца ад пластыкавых трубачак у апошнюю дэкаду снежня толькі ў адным рэстаране сеткі дазволіць МакДональдс скараціць выкарыстанне пластыку больш чым на 50 кілаграмаў да канца года.

А са студзеня ў рэстаранах гасцям прапануюць папяровыя трубачкі, што разам з заменай большай часткі пластыкавай упакоўкі на папяровую або драўляную дазволіць скараціць выкарыстанне пластыку больш чым на палову.

Макдональдс — найбуйнейшая сетка грамадскага харчавання ў свеце, у якую ўваходзіць больш за 38 000 рэстаранаў у 120 краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0