У пачатку года 34-гадовы мужчына вырашыў зарабіць на валютных таргах. Для гэтага знайшоў брокерскую інтэрнэт-пляцоўку і ўнёс $250, паведамляе прэс-служба МУС.

Стаўка была ўдалай, і мужчына працягнуў: уносіў ад адной да васьмі тысяч даляраў. Грошы пералічваліся праз асабісты кабінет і паступалі на рахункі банкаў іншай краіны.

Улетку гулец захацеў вывесці грошы, але зрабіць гэта не ўдалося. Спачатку ён страціў доступ да акаўнта, а калі звярнуўся ў міліцыю, то і зусім пазбавіўся свайго рахунку. Брокер перастаў выходзіць на сувязь.

Вядома, што хлопец страціў больш за 66 тысяч рублёў, частку якіх узяў у крэдыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0