Сваім меркаваннем па пытанні вяртання ў Беларусь Тадэвуша Кандрусевіча падзяліўся апостальскі нунцый у Беларусі ў эфіры СТБ.
«Сёння я асабліва хачу звярнуцца са словамі ўдзячнасці да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і да ўсіх людзей, якія садзейнічалі таму, каб на Каляды ў Беларусь мог вярнуцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Няхай Пан шчодра ўзнагародзіць усіх тых, дзякуючы каму пастыр можа сустрэць гэтае светлае свята ў коле сваёй паствы, са сваім духавенствам і вернікамі», — сказаў Антэ Ёзіч.
Пра тое, што пытанне з вяртаннем у Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, заявіў сёння журналістам Уладзімір Макей.
Кіраўнік Рымска-каталіцкага касцёла не можа вярнуцца ў краіну ўжо некалькі месяцаў.
Макей заявіў, што Лукашэнка пайшоў насустрач Папе Рымскаму ў сітуацыі з Тадэвушам Кандрусевічам





