Фота з тэлеграм-канала А. Рагачука
У Брэсце выбіраюць імя талісману горада — 2021: двухмесячнаму беламу бычку галштынскай пароды (наступны за Годам пацука будзе Год быка).
Пра жывёліну напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік гарвыканкама Аляксандр Рагачук:
«Жыве ён на малочна-таварным комплексе «Маладая гвардыя» ў вёсцы Збірагі. Атрымлівае паўнавартасны рацыён харчавання, рухавы і актыўны. Дарэчы, вага бычка пры нараджэнні была 31 кг, а цяпер — 80».
З бычком жывуць мама і тата: Чабурашка і Муча.
Аляксандр Рагачук прапанаваў дасылаць прапановы на электронны адрас [email protected] да 29 снежня. 31 снежня імя бычка ён апублікуе ў тэлеграм-канале.





