mcc.by

mcc.by

Пра гэта распавёў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Дзмітрый Пляханаў, піша БелТА.

«Рашэннем Мінгарвыканкама №1069 ад 7 красавіка 2020 года ў рэдакцыі ад 22 кастрычніка рэкамендавана выключыць правядзенне заказных мерапрыемстваў у аб'ектах грамадскага харчавання, але не забараніць», — сказаў Дзмітрый Пляханаў.

Ён растлумачыў, што канчатковае рашэнне па плане правядзення мерапрыемстваў прымаюць мясцовыя выканаўчыя ўлады і кіраўніцтва суб'екта гаспадарання.

«Калі ёсць рэкамендацыя, то ёсць і абмежаванні. Так, на мерапрыемствах ва ўстанове можа быць запаўняльнасць залы да 50%, пры гэтым на танцполе можа быць толькі адна кампанія», — дадаў Дзмітрый Пляханаў.

У Мінску ўстановам грамадскага харчавання не будуць абмяжоўваць час працы да 23.00, за выключэннем прадпрыемстваў, размешчаных у жылых памяшканнях. Гэта тычыцца і навагодняй ночы.

«Наведвальнікі абавязаныя выконваць масачны рэжым, сацыяльнае дыстанцыяванне ў 1,5 м. персанал таксама павінен выконваць неабходныя меры — дэзынфікаваць сталы, паверхні, само памяшканне не менш за 60 хвілін на працягу працы, насіць маскі», - нагадаў Дзмітрый Пляханаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0