ТАСС

ТАСС

У Крамлі не глядзелі новае відэа палітыка Аляксея Навальнага, у якім ён сцвярджае, што пагаварыў па тэлефоне з адным з супрацоўнікаў ФСБ, верагодна, датычным да яго атручвання. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша meduza.io

Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што ўчора ФСБ пракаментавала размову «дастаткова вычарпальна і адназначна». Навальнага Пяскоў назваў «хворым», падкрэсліўшы, што гэта яго асабісты пункт гледжання.

«Я вам магу сказаць. Так, крыху злоўжываю і напэўна дазволю сабе выказаць асабісты пункт гледжання, які я звычайна не выказваю, бо не маю на гэта права. Тут крыху злоўжываю. У цэлым можна, вядома, сказаць, што ў хворага назіраецца ярка выяўленая манія пераследу. Можна таксама выразна ўсталяваць пэўныя праявы маніі велічы. Бо, як кажуць, ён сябе нават параўноўвае з Ісусам. Ну і ў астатнім, вядома, ужо праявы па Фрэйду. Такая зацыкленасць на гульфікавай зоне, уласна, і гэтак далей.

21 снежня Навальны апублікаваў запіс размовы з чалавекам, якога прадставіў як Канстанціна Кудраўцава. Ён раней згадваўся ў журналісцкім расследаванні аб спецыяльнай групе ФСБ, якая некалькі гадоў сачыла за Навальным і магла яго атруціць. У размове з Навальным, які прадставіўся памочнікам сакратара Рады бяспекі РФ Мікалая Патрушава, Кудраўцаў фактычна пацвердзіў сваё дачыненне да замаху.

Навальны: «Ён ва ўсім прызнаўся». Гэта запіс размовы з супрацоўнікам ФСБ ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0