Кабякоў узначальваў урад Беларусі з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018 года, фота «Мінск-навіны»

Кабякоў узначальваў урад Беларусі з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018 года, фота «Мінск-навіны»

Некалькі тыдняў таму экс-прэм'ер Беларусі (2014—2018) Андрэй Кабякоў узначаліў расійскую вугальную кампанію «Сібвуглемет» (холдынг ВЭБ). У інтэрв'ю РБК ён распавёў пра новыя задачы на сваёй пасадзе, перадзел рынку вугалю, праблемах з экспартам, як паўплывала пандэмія. Спытаў журналіст, што экс-кіраўнік ўрада думае аб пратэстах у Беларусі.

«Сітуацыя няпростая. Я думаю, што паволі яна выправіцца. Але што б ні адбывалася, я лічу, што перспектывы беларуска-расійскіх адносін ёсць і будуць, — адказаў Андрэй Кабякоў. — Гэта маё глыбокае перакананне.

Але я сышоў з дзяржслужбы і, шчыра кажучы, не хацеў бы вяртацца да тэм, якія не звязаныя з вугальнай галіной.

Вядома, у маім выпадку адбыўся пераезд у Маскву. А пра тое, каб перавезці сям'ю, гэта ў стадыі рашэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0