Пяць украінскіх міністраў правядуць у прамым эфіры анлайн-батл па гатаванні баршчу ў рамках кампаніі за ўключэнне стравы ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Паведамленне пра гэта з'явілася на старонцы ў фэйсбуку Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі краіны.

Спаборніцтва пройдзе заўтра, 22 снежня. У ім возьмуць удзел міністр навакольнага асяроддзя Раман Абрамоўскі, міністр культуры Аляксандр Ткачэнка, віцэ-прэм'ер Украіны Вольга Стэфанішына, міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба і міністр юстыцыі Дзяніс Малюська.

Кожны з іх паспрабуе прыгатаваць самы смачны боршч па кананічных украінскіх рэцэптах. Адзначаецца, што пераможцу вызначыць вядомы ўкраінскі шэф-кухар Яўген Клапаценка.

Трансляцыя батлу будзе весціся ў сацыяльных сетках. «Сардэчна запрашаем за стол палітычнай кухні!» — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Раней міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка заявіў, што Кіеў будзе дамагацца ў ЮНЕСКА замацавання за баршчом статусу ўкраінскага культурнай спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0