БелТА

БелТА

«Першая партыя вакцыны паступіць у студзені. Мы пачнём прышчэпачную кампанію ў студзені», — сказаў сёння журналістам міністр здароўя Дзмітрый Піневіч.

На першым этапе вакцынацыі будуць падлягаць медыцынскія работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя ў сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.

Сёння паведамлялася, што ў Беларусі зарэгістраваная расійская вакцына «Спадарожнік V», распрацаваная Інстытутам імя Гамалеі.

«Вакцына зарэгістраваная ў краіне, дадзены дазвол на клінічнае прымяненне, — адзначыў Піневіч. — Вакцына можа прымяняцца на тэрыторыі нашай краіны ўжо ў рамках не клінічных выпрабаванняў, а звычайнай працы. Цяпер стаяць пытанні далейшай пастаўкі і г. д.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0