Onliner.by

Onliner.by

Сёння пасля 42 сутак арышту выйшла на свабоду Вольга Хіжынкова. Па вызваленні яна падзялілася з Onliner.by ўражаннямі

«У камеры, дзе мы жылі, пасля вызвалення Сашы Квіткевіч (журналістка Tut.by) адключылі ацяпленне і забралі ўсе матрацы. У яе часы не працавалі кран і сліў унітаза. Трэба аддаць належнае, унітаз і кран паправілі. Але забралі матрац і выключылі ацяпленне. Я спала на падлозе вось у гэтым паліто. Так што можна сказаць, што ім я ўжо мыла падлогу.

Не ведаю, можа, гэта спосаб нейкага задавальнення нейкага мужчыны, які ўсведамляе, што чатыры жанчыны спяць на халоднай падлозе пры выключаным ацяпленні ў снежні. Не ведаю, што гэта можа быць», — распавяла Вольга ў інтэрв'ю Onliner.by.

Таксама яна абураная тым, што ім не давалі змагацца з вошамі.

«У адной [сукамерніцы] былі паразіты — усе віды вошай. Улічваючы малую плошчу, ты ўсё роўна не можаш не заразіцца гэтым усім. І адсутнасць дапамогі, хоць я перадавала запіскі праз дзяўчынак, якія сыходзяць, дзівіла.

У мяне вунь ляжыць цэлая сумка сродкаў ад паразітаў — мне іх аддалі на выхадзе. Там флаконаў штук шэсць ці сем. Да мяне яны так і не дайшлі».

Вольга Хіжынкова: Я ніколі не разглядала варыянтаў пакінуць Беларусь і не разглядаю дагэтуль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0