Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускіх уладаў, прадубляваўшы раней уведзены Еўрасаюзам трэці пакет санкцый супраць Мінска.
У санкцыйны спіс унесены 29 чалавек, у тым ліку намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, кіраўнік Гродзенскай вобласці, былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.
Санкцыі ўведзены і супраць генпракурора Андрэя Шведа, міністра інфармацыі Ігара Луцкага, намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта Генадзя Богдана і шэрагу іншых асоб. Абмежаванні прадугледжваюць забарону на наведванне краін ЕС і замарожванне еўрапейскіх актываў.