Мы размылі выяву свастыкі, бо яе дэманстрацыя забароненая заканадаўствам.

Мы размылі выяву свастыкі, бо яе дэманстрацыя забароненая заканадаўствам.

Каля пераезду на вуліцы Гарадоцкай на закінутым будынку былі малюнкі са спалучэннямі белых і чырвоных колераў, якія замалявалі зялёнай фарбай. На гэтым жа будынку намаляваная свастыка, якую не замалёўваюць каля месяца, піша Рэгіянальная газета.

Напачатку лістапада на будынку ля пераезда на Гарадоцкай з’явіўся малюнак бел-чырвона-белага сцяга. Яго замалявалі праз некалькі тыдняў зялёнай фарбай. Гэта не першы раз, калі бел-чырвона-белыя сцягі замалёўваюць.

А пасля на другім паверсе гэтага будынку з’явілася свастыка, намаляваная жоўтай фарбай. Яе не прыбралі дагэтуль.

Выява свастыкі ў публічным месцы — гэта парушэнне арт. 17.10 КоАП «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

За гэта прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь. Таксама могуць канфіскаваць прадмет адміністрацыйнага правапарушэння, прылады і сродкі здзяйснення парушэння.

На крайнім левым слупе доўгі час быў намаляваны бел-чырвона-белы сцяг. Пасля яго замалявалі зялёнай фарбай, а затым тое самае зрабілі яшчэ з трыма слупамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0