Мы паведамлялі пра тое, што дзве заўважныя фігуры айчынных адзінаборстваў — Дзмітрый Валент і Андрэй Кулебін, — падпісалі лукашэнкаўскі «ліст спартоўцаў».

Чытайце: Суперзоркі муай-тай Валент і Кулебін падпісалі лукашэнкаўскі ліст спартоўцаў, але не могуць патлумачыць матывы. Сябры ў шоку

Тады байцы ніяк не пракаментавалі сваю пазіцыю, але сутыкнуліся з хваляй абурэння калег па цэху. 

Узвысіў голас нават Віталь Гуркоў, сказаўшы, што чэмпіёнам у жыцці часам быць цяжэй, чым у рынгу. 

Праз два дні Дзмітрый Валент адклікаў свой подпіс. Больш за тое, ён публічна падтрымаў альтэрнатыўную пазіцыю. 

«Усім прывітанне! Хачу пракаментаваць сітуацыю з падпісаным мной лістом. 

Падпісаўшы гэты ліст, я ўсвядоміў, што ўчыніў неабдуманы крок. Я супраць падзялення спартовай супольнасці па палітычных матывах, я паважаю спартоўцаў, якія выступілі супраць хлусні і гвалту, таму што няшчырая гульня і гвалт несумяшчальныя са спартовымі і алімпійскімі прынцыпамі. 

На жаль, усё гэта працягваецца проста цяпер у нашай краіне і гэтаму мае быць пакладзены канец. Таму я цвёрда вырашыў адклікаць свой подпіс і застацца шчырым перад сабой. 

Я на баку народа Беларусі!» — вось такі допіс размясціў Валент у сваім інстаграме, суправадзіўшы подпіс фота ў вышыванцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0