У апублікаваны санкцыйны спіс Еўрасаюза трапіла кампанія «Сінэзіс». 

Матывіровачнай часткі рашэнняў па кожным з суб'ектаў няма, таму пакуль незразумела, за што ў спіс трапіла канкрэтна гэтая кампанія.

Кіраўнік «Сінэзіса» Аляксандр Шатроў так пракаментаваў «Нашай Ніве» падзеі дня: 

«Пакуль мы разбіраемся, што могуць азначаць санкцыі для кампаніі і работнікаў. Па ідэі санкцыі не павінны мець прамога ўплыву на работнікаў: забароны на візы, паездкі і гэтак далей. У любым выпадку будзем аказваць супрацоўнікам максімальную дапамогу. Відавочна, што мы не згодны з рашэннем і будзем яго аспрэчваць», — сказаў Шатроў. 

Чытайце таксама. Кіраўнік «Сінэзіса», чые камеры распазнаюць твары мінчукоў: Мы не перадаём органам звесткі аб пратэстоўцах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0