Андрэй Елісееў, эксперт аналітычных цэнтраў EAST і iSANS, падзяліўся сваім меркаваннем адносна новага блока санкцый Еўрасаюза, прынятых супраць чыноўнікаў і бізнэсменаў з Беларусі.

Андрэй Елісееў. Фота baj.by.

Андрэй Елісееў. Фота baj.by.

«Самае важнае на гэтым этапе, што Еўрасаюз выйшаў на якасна іншы ўзровень санкцый, дадаўшы да асоб канкрэтныя кампаніі. У ЕС немалая бюракратыя ў прыняцці санкцый, таму чакаць уключэння дзясяткаў кампаній у першы заход і не выпадала. Паколькі Еўрасаюз дадаў у спіс такія асобы, як Шакуцін і Верабей, імаверна ў наступныя заходы санкцыі будуць пашырацца і на іхнія актывы. Міністры краін ЕС звычайна збіраюцца прынамсі раз на месяц, таму далейшае пашырэнне спісу можа адбыцца ўжо ў студзені-лютым.

Што да эфектыўнасці санкцый, то навуковы аналіз сведчыць, што санкцыі ў дачыненні «кашалькоў» аўтарытарных рэжымаў даволі балючыя для іх. Менавіта персаналісцкія аўтарытарныя рэжымы з большай імавернасцю дэстабілізуюцца праз падобны санкцыйны ціск, чым аднапартыйныя і калегіяльныя вайсковыя дыктатуры. Але ж казаць усур'ёз пра такі эфект санкцый можна было б толькі ў разе значнага пашырэння спісу і працягласці іх дзеяння.

Пакуль жа гаворка ідзе хутчэй пра пагрозу (!) шырэйшых санкцый, чым пра эфект ад ужо дзейных. Санкцыі ЕС у цяперашнім выглядзе прыдатныя не для дэстабілізацыі палітычнага рэжыму, а для пакарання (часта сімвалічнага) асоб, наўпрост з ім звязаных».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?