У Беларусі прапануюць часова павысіць некаторыя стаўкі падаткаў для «кампенсацыі выдаткаў праз COVID-19», паведамляе БелТА.

У 2021-2022 гадах прапануецца павышэнне стаўкі падатку на прыбытак для аператараў сотавай сувязі і аператара па абавязковым аказанні ўніверсальных паслуг электрасувязі з 18% да 30%. Стаўку падатку на прыбытак прапануецца павялічыць з 25% да 30% для ламбардаў.

Прапануецца павышэнне стаўкі падаходнага падатку з даходу фізічных асоб, атрыманых па працоўных дагаворах ад рэзідэнтаў ПВТ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», з 9% да 13%.

Сярод новаўвядзенняў — павышэнне стаўкі зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, перададзеныя для размяшчэння гандлёвых цэнтраў, у тым ліку аўтастаянак, якія абслугоўваюць гэтыя ГЦ, з 0,7% да 1,5% ад кадастравага кошту.

Прапануецца даць права мясцовым саветам дэпутатаў павялічваць або памяншаць стаўкі адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб у залежнасці ад віду дзейнасці, Мінгарсавету — павялічваць стаўкі гэтага падатку да 4 разоў.

Даходы ад гэтых фіскальных мер плануецца накіраваць на барацьбу з COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0