Пракуратура Асіповіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржабвінаваўцу па крымінальнай справе ў дачыненні да 24-гадовага мясцовага жыхара, якога абвінавачвалі ў знявазе дзяржаўнага сцяга, паведамляе пракуратура.

Ноччу 16 кастрычніка каля будынка рэдакцыі газеты «Асіповіцкі край» мясцовы жыхар пашкодзіў металічны кранштэйн, на якім быў замацаваны флагшток з чырвона-зялёным сцягам. Пасля гэтага ён шклом парэзаў палотнішча сцяга.

Суд прызначыў у якасці пакарання мужчыну 3 месяцы арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0