У некаторых рэгіёнах краіны бальніцы аднаўляюць звычайны рэжым працы, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Брэсцкая вобласць
У Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы з 17 снежня спецыялісты гематалагічнага аддзялення прымаюць пацыентаў у звычайным рэжыме.
У абласным анкалагічным дыспансеры з 19 снежня адкрываецца корпус № 2 (хірургічныя аддзяленні на 180 ложкаў).
У Цэнтральнай гарадской бальніцы і Брэсцкай гарадской бальніцы №1 паступова скарачаюцца дадатковыя месцы, якія вылучаліся на COVID-19. У бальніцы скарочаныя больш за 120 дадатковых месцаў.
Акрамя таго, з 21 па 24 снежня плануецца перапрафіляванне ложкаў кардыялагічнага, гастраэнтэралагічнага, рэўматалагічнага аддзяленняў і аддзялення таракальнай хірургіі ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, а таксама скарачэнне дадатковых ложкаў у Брэсцкай Цэнтральнай гарадской бальніцы і ў Брэсцкай гарадской бальніцы № 1. Адзначым, што з 4 снежня працуе ў планавым рэжыме эндакрыналагічнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай бальніцы.
Віцебская вобласць:
З 21 снежня спыняецца аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй Covid-19 у хірургічным корпусе Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера і аднаўляецца аказанне планавай анкалагічнай дапамогі ў звычайным рэжыме.
Таксама спыняецца шпіталізацыя пацыентаў на далечванне пнеўманій у рэабілітацыйны цэнтр «Жалезнякі» Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра.
Пасля апрацоўкі ў цэнтры будзе праводзіцца рэабілітацыя пацыентаў пасля пнеўманій.
Магілёўская вобласць:
Перапрафілюецца і пачынае працаваць у звычайным рэжыме з 21 снежня Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны. А з 28 снежня запланавана вяртанне ў звычайны рэжым — Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра (філіял кардыялагічнай бальніцы).