Двое мінчукоў вынеслі са сталічнага магазіна вялікую колькасць упаковак шакаладу — сума шкоды склала больш за 700 рублёў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Як высветлілася, крадзеж здзейснілі два прыяцелі, мужчыны 46 і 36 гадоў. У краме мінчукі паклалі ў пакет больш за дзясятак упаковак шакаладу, а затым адправіліся на адзін са сталічных рынкаў, каб прадаць скрадзенае. Увесь гэты час яны ехалі на таксі, а у канцы паездкі, не расплаціўшыся за яе, збеглі ў невядомым кірунку.