У Віцебскім абласным судзе разгледзелі справу аб жорсткім забойстве траіх чалавек, якое адбылося 19 гадоў таму, піша БелТА.

Забітыя — муж, жонка і сусед. Іх целы знайшлі ў цокальным паверсе дома, дзе яны жылі. Злачынец забраў маёмасць ахвяр. адразу яго не ўдалося знайсці.

— З часам, дзякуючы альфактарнай экспертызе, былі выяўленыя сляды на прыладах злачынства. Даследаванні экспертаў дапамаглі выйсці на падазраванага. Ён у гэты момант ужо адбываў пакаранне за іншыя злачынствы, — распавяла старшы пракурор Вольга Вержбовіч.

Мужчыну прысудзілі да 17 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён асуджаны за крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі. З улікам тэрміну, які ён ужо адбыў у месцах пазбаўлення волі паводле папярэдняга прысуду, мужчына правядзе ў калоніі 11 гадоў. Ён мае магчымасць абскардзіць прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0