Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці сёння ў Брусэлі атрымалі прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава за 2020 год. Урачыстае ўручэнне ўзнагароды адбылося ў сераду на пленарнай сесіі Еўрапарламента.

«Для мяне вялікі гонар уручыць прэмію імя Сахарава 2020 года дэмакратычнай апазіцыі Беларусі і вітаць Святлану Ціханоўскую і яе калег-лаўрэатаў тут, у Еўрапарламенце. Сёння мы аддаём даніну іх мужнасці і сіле», — сказаў кіраўнік ЕП Давід Сасолі на ўручэнні прэміі, падкрэсліўшы, што «абавязак ЕС — падтрымаць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі».

Сёлетнімі лаўрэатамі прэміі сталі ініцыятары Каардынацыйнай рады, Святлана Ціханоўская і пісьменніца Святлана Алексіевіч, а таксама актывісткі Марыя Калеснікава (яе прадстаўляла яе сястра Таццяна Хоміч), Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала. У лік лаўрэатаў таксама ўвайшлі Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла і Мікалай Статкевіч.

Беларусы ўжо атрымлівалі прэмію Сахарава ў 2004-м і 2006-м гадах (Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандр Мілінкевіч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0