Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1838 выпадкаў каранавіруса (учора — 1911), выпісаныя — 1930 пацыентаў.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 165 897 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 143 тыс. 373 пацыенты.

За ўвесь час памёр 1291 чалавек (дзевяць за суткі).

За мінулыя суткі выканана 25 тыс. 048 тэстаў. Усяго ў краіне правялі 3 659 372 тэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0