Баскетбалістка Алена Леўчанка, што ў кастрычніку адсядзела 15 сутак на Акрэсціна, у інтэрв'ю Youtube-каналу «ЧестнОК» пракаментавала сітуацыю з Міс Беларусі-2008 Вольгай Хіжынковай, якая амаль ужо 40 сутак правяла на Акрэсціна.

«Гэта бесчалавечна, бо суд проста праходзіць і наогул ніхто нічога не ведае. Бо ў кожнага, хто працуе на Акрэсціна, ёсць сем'і, ёсць дзеці, ёсць бацькі, мужы, жонкі. Можна ж элементарна патэлефанаваць. Няхай не родным, але хоць бы адвакату. Бо вы ведаеце, што людзі будуць стаяць і чакаць. 

Упэўненая, яны чытаюць усе сацыяльныя сеткі, усе тэлеграм-каналы. Гэтая сістэма спецыяльна спрабуе насаліць, укусіць, зрабіць балюча і непрыемна. Але чалавек сядзіць ужо такі вялікі час, яна ж дзяўчына», — сказала Леўчанка.

Вольга Хіжынкова была затрыманая 8 лістапада падчас акцыі пратэсту, праз тры дні ёй прысудзілі 12 сутак арышту. Потым дадалі яшчэ 15 і 15 сутак за дзве ранейшыя акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0