Па чатах разыходзіцца паведамленне ад імя невядомага, які спасылаецца на «знаёмага таксіста», якога звольнілі за тое, што адмовіўся падвозіць амапаўцаў. У выніку той, маўляў, пайшоў на сумоўе ў краму «Ружы.бел», дзе паставілі ўмову — падчас развозу кветак фіксаваць адрасы з БЧБ у вокнах і перадаваць гэтую інфармацыю працадаўцы, бо, маўляў, уласнікі такой сімволікі — «не людзі».

«Наша Ніва» звязаліся са згаданай крамай. З намі гаварыў намеснік дырэктара і акцыянер Яўген Качан. Ён пераконвае, што такога не магло быць, што гэта метады несумленнай канкурэнцыі. 

«Мне ўжо званілі многія, пытаюцца: Яўгене, што ж вы робіце? А я кажу — ды вы пачытайце, падумайце, там жа ясна відаць па структуры тэксту, што фэйк. У жыцці мы такой каманды не дамо, ды і выглядае работа ў нас не так, як апісваецца нібыта па выніках «сумоўя». Мы перакананыя, што гэта ўкідваюць канкурэнты, бо калі перастануць купляць у нас, то будуць купляць у іх», — сказаў Яўген. 

На пытанне, ці зробяць у іх краме бела-чырвона-белы букет ружаў, Яўген адказаў, што «жаданне кліента перадусім», але, магчыма, некаторыя супрацоўнікі крамы зробяць такі букет «з асаблівым задавальненнем». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0