БелТА

БелТА

Лукашэнка сёння наведвае Магілёўскую абласную бальніцу, піша БелТА.

Па словах галоўнага доктара Анатоля Куліка, у бальніцы працуюць каля 1,5 тыс. супрацоўнікаў. З 853 ложкаў 350 выдзеленыя для хворых на каранавірус. На сённяшні дзень 108 свабодныя. «Апошні тыдзень у нас спыненне і памяншэнне па захворваннях», — заявіў Анатоль Кулік.

«На сённяшні дзень асаблівасць у тым, што паўднёвыя вобласці нармальна сябе адчуваюць. А Магілёўская вобласць — пасярэдзіне. Вышэй, чым паўднёвыя вобласці, бо яна не перахварэла ў першую хвалю», — адзначыў Лукашэнка.

— У нас пік быў 20 лістапада, на 50% упалі, паэтапнае зніжэнне ідзе — паведаміў губернатар Леанід Заяц.

Лукашэнка таксама захапіўся месцам, дзе пабудавана Магілёўская абласная бальніца. Раней гэтая тэрыторыя была акружаная палямі, цяпер тут выраслі новыя карпусы.

«Дзякуй богу, лес не высеклі. Трэба пабольш высадзіць вакол дрэў. Не трэба блізка дамамі падыходзіць да бальніцы, мы знойдзем месца, дзе пабудаваць жыллё для магілёўцаў, — падкрэсліў ён. — Добрая ў вас бальніца, адно з найлепшых месцаў у рэспубліцы, дзе знаходзіцца абласная бальніца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0