Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала аб плануемых змяненнях, якія тычацца дэкрэтнага адпачынку і сямейнага капіталу, у эфіры БТ-1.

«На дэкрэтны адпачынак трэба глядзець з пункту гледжання будучыні. Вядома, трэба развіваць паслугі па доглядзе дзяцей ранняга ўзросту. І калі мы выйдзем на адпаведны ўзровень развіцця гэтых паслуг, толькі тады будзе прымацца гэтая мера, — падкрэсліла яна. — А мадэлі могуць быць розныя. Могуць застацца тры гады, пры гэтым толькі два аплатныя. Альбо два гады для ўсіх, тры — для шматдзетных. Задача Мінпрацы разам з дэпутацкім корпусам і сем'ямі знайсці ідэальную мадэль, якая дазволіла б вырашыць задачы бюджэту, дзяржавы, грамадства і асобнага чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0